Зараз можна набыць тры жаночыя варыянты — Стрыга, Вадзяніца, Зазоўка і адзін мужчынскі персанаж — Кумяльган. Ёсць мужчынскія і жаночыя цішоткі, памеры ад S да L. Першыя 10 цішотак аддаюць па 25 BYN, усе астатнія па 30 BYN.

Да кожнай цішоткі будзе прыкладацца інфармацыйны буклет з апісаннем істоты. Аўтарка малюнкаў - гродзенская мастачка Канстанцыя Калінушкіна. Асноўная крыніца інфармацыі пра істот — гэта энцыклапедычны слоўнік «Беларуская міфалогія». Больш інфармацыі тут.


Свая цішотка бліжэй да цела: этнакрама «Цудоўня» стварае калекцыю з выявамі беларускіх міфічных істот