Беларускае моладзевае грамадскае аб’яднанне «Розныя-Роўныя» запрашае маладых людзей ад 18-ці да 35-ці гадоў (у тым ліку і тых, у каго ёсць розныя фізічныя абмежаванні) правесці 10 самых актыўных, вясёлых, займальных і пазнавальных дзён у летнім інтэграцыйным намётавым лагеры-семінары «Круглае возера-2019». Мэтай лагера з’яўляецца актывізацыя і інтэграцыя моладзі.

Падчас адукацыйнай праграмы лагера-семінара удзельнікі пагавораць аб бар’ерах, якія абцяжарваюць узаемадзеянне маладых людзей з інваліднасцю і без яе, правераць на сабе, як працуе нефармальная адукацыя, раскрыюць сакрэты каманднай працы, высветляць, чым вобраз чалавека адрозніваецца ад яго іміджу і як вобраз уплывае на якасць жыцця. Пагавораць пра тое, хто мае патрэбу ў дапамозе і хто павінен ці можа яе аказваць. Разбяруцца, навошта і каму трэба быць актыўным для стварэння інклюзіўнага грамадства. У адукацыйнай праграме лагера: групавыя навучальныя заняткі, дыскусіі, ролевыя гульні, сімуляцыі, форум-тэатр і многае іншае.

Лагер «Круглае возера» пройдзе з 3 па 13 жніўня 2019 года, на беразе возера ў адным з маляўнічых месцаў Беларусі. Дастаўку удзельнікаў з Мінска да месца правядзення мерапрыемства, а таксама харчаванне і пражыванне забяспечваюць арганізатары лагеры.

Жадаючым прыняць удзел у намётавым лагеры-семінары «Круглае возера-2019» неабходна азнаёміцца ​​з правіламі ўдзелу і запоўніць анлайн анкету-заяўку не пазней за 19 ЛІПЕНЯ 2019 года.

Знайсці падрабязную інфармацыя пра лагер-семінар, а так жа азнаёміцца ​​з правіламі ўдзелу можна тут.