У Дзятлаве затрымалі за хабар «антыкрызіснага кіраўніка»

Супрацоўнікі Слонімскага райаддзела міліцыі затрымалі на месцы злачынства пры атрыманні хабару службовую асобу КУП «Дзятлаўскі цэнтр па банкруцтве і антыкрызісным кіраванні», паведамляе grodno.mvd.gov.by.

15 тысяч расійскіх рублёў падазраваны атрымаў ад зацікаўленай асобы за пагашэнне запазычанасці за насенне сельгаспрадпрыемству, дзе ён быў «антыкрызісным кіраўнікам», перад адкрытым акцыянерным таварыствам, інтарэсы якога прадстаўляў пасярэднік. Запазычанасць аднаго прадпрыемства перад іншым складала больш за 11 тысяч беларускіх рублёў.

Падазраванага затрымалі пры атрыманні грошай у службовым аўтамабілі. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.1 арт.430 КК РБ «Атрыманне хабару». Пры ператрусе па месцы жыхарства і ў іншых месцах у мужчыны была знойдзена валюта ў эквіваленце парадку 17 тысячаў долараў ЗША.

Дзеянні асобы, якой перадаваліся расійскія рублі, кваліфікаваныя па ч.1 ст. 432 «Пасрэдніцтва ў хабарніцтве».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025