З 15 па 28 ліпеня 2019 года Мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак» ладзіць археалагічныя раскопы ў Крэва.

Кіраўнік працамі падчас летніка: Алег Дзярновіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Пражыванне: намётавы гарадок з вогнішчам. Бясплатнае харчаванне. Культурніцкая праграма: цікавыя лекцыі-майстар-класы, музычныя гурты і выканаўцы з Мінску. Кожнаму валанцёру фірмовая цішотка ад Фонда на памяць.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету валанцёра Крэва-2019.