Як распавялі ў абласной арганізацыі АСВОД, гэта не першы выпадак, калі ахвярай воднай стыхіі становяцца рыбакі. Трагедыя адбылася ў Гродзенскім раёне на разліве ракі Нёман у раёне вёскі Дзекалавічы, паведамляе grodnonews.by.

Мужчына адправіўся на рыбалку ў аўторак раніцай, пасля чаго не выходзіў на сувязь. Ніхто не ведаў, дзе ён знаходзіцца, мабільны быў недаступны. Учора ўвечары на разліве ракі была заўважаная лодка, але рыбака там не было.

Сёння каля 12.30 супрацоўнікі АСВОД знайшлі цела мужчыны.

— Пошукі праходзілі ў цяжкіх умовах, з-за моцнага ветру падымаліся вялікія хвалі. Мяркуючы па колькасці рэчаў, якія мужчына ўзяў з сабой, надоўга сыходзіць ён не збіраўся. Знойдзены рыбак без камізэлькі, у адзенні. Пакуль не ясна, як ён апынуўся ў вадзе. Цела было знойдзена ў 15−20 метрах ад лодкі, на глыбіні прыкладна трох метраў, — распавёў вадалазны спецыяліст Аляксандр Кудраўцаў.

Зараз на месцы працуе аператыўна-следчая група, будзе весціся расследаванне.