На ўязной браме Новага замка рэстаўруюць скульптуры сфінксаў

З сярэдзіны чэрвеня пачаліся работы па рэстаўрацыі адных з самых старадаўніх скульптур Гродна – сфінксаў на ўязной браме Новага замка.

Сёння ад мінулага хараства Новага замка ў арыгінальным выглядзе захаваліся толькі ўязная брама са скульптурамі сфінксаў з пуці (скульптурамі маленькіх хлопчыкаў) на іх, а таксама слупы агароджы са шлемамі з ваеннай атрыбутыкай. Над імі цяпер працуе рэстаўратар з Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Іван Кірыковіч.

“Праходзіць адначасова чыстка і рэстаўрацыя скульптур, – распавядае Іван Кірыковіч. – Наогул гэтыя скульптуры трэба пастаянна чысціць і аглядаць, яны стаяць у гэтым месцы ўжо больш за 200 гадоў. Стан нядрэнны і гэта пасля ўсіх падзей, якія адбываліся ў гэтым месцы».

На ўязной браме Новага замка рэстаўруюць скульптуры сфінксаў

Скульптар адзначае, што паводле арыгінальных эскізаў на сфінксах павінны былі быць яшчэ гербы, але іх так і не зрабілі. За савецкім часам скульптуры фарбавалі. Гэтая фарба дагэтуль на іх.

“Такія скульптуры з пяшчаніку не фарбуюць, але ў свецкі час фарбавалі ўсё. У некаторых месцах да гэтага часу фарба бачная. Каб яе адтуль цалкам вычысціць, трэба дэмантаваць скульптуры. Але гэтага рабіць ніхто не будзе”.

Працы над скульптурамі працягнуцца да канца ліпеня.

На ўязной браме Новага замка рэстаўруюць скульптуры сфінксаў
На ўязной браме Новага замка рэстаўруюць скульптуры сфінксаў

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: