Каралеву ўзялі на ўлік. Гарвыканкам адказаў на петыцыю аб ушанаванні Боны Сфорца ў Гродне

Адказ на петыцыю аб усталяванні памятнай шыльды ў гонар каралевы і вялікай княгіні Боны Сфорца з’явіўся 11 ліпеня. З тэксту вынікае, што прапанову прызналі слушнай, але  грошай на яе рэалізацыю ў гарадской казне няма.

Каралеву ўзялі на ўлік. Гарвыканкам адказаў на петыцыю аб ушанаванні Боны Сфорца ў Гродне

“Можна зразумець з адказу чыноўнікаў, што ў выніку петыцыі імя каралевы і вялікай княгіні Боны было ўключана ў спіс тых гістарычных асоб, помнікі якім могуць быць пастаўлены ў Гродне. Калі гэта так, то вынік петыцыі я б ацаніў як надзвычай пазітыўны. Відавочна, Бона заслугоўвае месца ў спісе значных для Гродна гістарычных персон. Я рады, што мы звярнулі на гэта ўвагу грамадскасці і чыноўнікаў. У мяне нават няма сумневаў, што ў перспектыве імя Боны будзе ўвекавечана ў Гродне належным чынам”, – каментуе адзін з аўтараў петыцыі, Яўген Аснарэўскі.

“Мяне парадавала, што  Бону Сфорцу далучылі да спісу вартых ушанавання асобаў, – кажа Ірына Новік, ініцыятарка звароту. – Засмуціла тое, што да нашай петыцыі яе не было ў  спісе. Гэта яшчэ раз пацвердзіла – жанчыны вельмі часта застаюцца па-за ўвагай сучаснікаў і даследчыкаў, калі гаворка ідзе аб палітыцы, эканоміцы ці грамадзянскай дзейнасці. Жанчын не заўважаюць. Яны застаюцца “празрыстымі” для назіральнікаў.

З іншага боку гэта значыць, што наш зварот з петыцыяй стаў вельмі своечасовым. Прапанову пачулі і прызналі слушнай. Зараз трэба працягваць працу, каб знайсці сродкі і магчымасці для рэалізацыі задумкі”.

Каралеву ўзялі на ўлік. Гарвыканкам адказаў на петыцыю аб ушанаванні Боны Сфорца ў Гродне
Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: