У ім могуць прыняць удзел дзяўчаты і хлопцы ад 18 да 25 гадоў. Прыём заявак адкрыты да 24 ліпеня. А 24 і 25 ліпеня пройдзе кастынг. Каб пазмагацца за галоўны прыз — сур’ёзны замежны кантракт — неабавязкова мець вопыт у сферы мадэлінгу. Арганізатары шукаюць фактурных і унікальных асоб, якія змогуць зацікавіць не толькі знешнасцю, але і ўнутранай прыгажосцю, піша grodnoplustv.by.
У рэаліці-шоў удзельнікаў чакаюць фотасесіі, дэфіле — па заканчэнні праекта кожны зможа стварыць сабе партфоліа, якое дапаможа пабудаваць кар’еру ў мадэльным бізнэсе. Па задумцы арганізатараў, дзяўчыны і хлопцы не будуць ведаць пра выпрабаванні. У прызначаны час і ў вызначаным месцы усе 22 удзельніка сустрэнуцца, каб даказаць: яны могуць стаць прафесіяналамі.
— Нашы ўдзельнікі будуць хадзіць па подыўме з элементамі танца. Таму ўдзельнікі павінны развіваць пластыку, па гэтай тэме будуць майстар-класы. Вогавы кірунак. Гэта будзе цікава, незабыўна, ярка. Мы чакаем удзельнікаў, якія хочуць заявіць пра сябе на ўсю краіну, — кажа Ала Янчук, арганізатар рэаліці-шоў Top-model Eurostar.
Кожны тыдзень адзін з удзельнікаў будзе пакідаць праект. Члены журы вызначаць трох намінантаў, а гледачы змогуць выратаваць аднаго. Дзённікі праекта будуць транслявацца на афіцыйным youtube-канале рэаліці-шоў Top-model Eurostar і ў эфіры тэлеканала «Гродна Плюс». Раней такога маштабнага мадэльнага праекта ў Гродне не было. Арганізатары запэўніваюць: першы сезон стане папулярным: знойдзе свайго гледача, а ўдзельнікі змогуць паспрабаваць сябе ў гэтай сферы не толькі ў рамках праекта, але і за яго межамі.