На выхадных гродзенец правёў незвычайную антыалкагольную кампанію. Нецвярозы мужчына ў краме запусціў бутэлькай у вітрыну з алкаголем і разбіў прадукцыю, якая на ёй стаяла.

Гродзенец 1981 г. н. ўжываў спіртное дома ў выхадны дзень. Пасля, як піша прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, ён пайшоў прагуляцца. Праходзячы каля крамы, зайшоў і папрасіў прадаўшчыцу націснуць трывожную кнопку. Затым са стэлажа ўзяў бутэльку гарэлкі і кінуў яе ў вітрыну, разбіўшы на ёй яшчэ пяць бутэлек з алкаголем. Выйшаўшы з крамы, стаў чакаць міліцыянтаў, якія яго і затрымалі.

Да гэтага мужчына не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Свой учынак ён патлумачыў тым, што хацеў завязаць са спіртным і ўжываць яго нікому не варта. Міліцыя распачала крымінальную справу па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — «Хуліганства» (грамадскія работы, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў).