Гродзенец патушыў пажар у суседкі да прыезду МНС

6 ліпеня ў 08.50 відавочца паведаміў у 101 аб пажары на вуліцы Кабяка ў Гродне. Ратавальнікі выявілі задымленне ў кватэры на чацвёртым паверсе дзевяціпавярховікі.

На момант здарэння ў кватэры быў зяць гаспадыні, унучка і дзеці, якія самастойна выйшлі на пляцоўку, выклікалі ратавальнікаў і распавялі аб НЗ суседу.

Да прыбыцця МНС сусед Аляксей Сасніцкі патушыў ложак, які гарэў, аўтамабільным вогнетушыцелем. Як паведамілі ў прэс-службе МНС, у задымленым пакоі на падлозе выратавальнікі знайшлі гаспадыню 1942 г.р. і вынеслі яе на паветра. Пацярпелую шпіталізавалі з прыкметамі атручвання чадным газам.

Як мяркуецца, прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём гаспадыні кватэры.

 

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Гродзенец патушыў пажар у суседкі да прыезду МНС

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: