Навіны

Стары замак — пірог, драмтэатр — паста. Ілюстратарка Альфа-Банка паказала Гродна ў выглядзе ежы

У Альфа-Банка ёсць сваё медыя, а ў ім — самыя розныя артыкулы, далёка не заўсёды на тэму грошай. Зараз рэдакцыя Альфа-Now выпускае серыю «смачных» гайдаў па гарадах Беларусі. Аўтарка і мастачка Лена Чурсінава падрыхтавала агляд, у якім параўнала гродзенскія славутасці з ежай.

Аўтарка піша:

Гэтаму рэцэпту 891 год, ён адзін з самых старажытных у Беларусі. І я вас запэўніваю, кожны можа яго пакаштаваць. Ніякіх складанасцяў у падрыхтоўцы гэтага смачнага горада няма, тут галоўнае выконваць усе асноўныя правілы. Бярэм трохі польскіх каралёў, змешваем з літоўскімі князямі, дадаем трошкі ўнікальных архітэктурных ансамбляў, не забываем пакласці адзін з галоўных інгрэдыентаў - старадаўнія замкі, усё запраўляем цудоўнымі цэрквамі і прыгожымі касцёламі… І, вядома, апраўляем страву ракой Нёман. Вуаля, смачны горад-казка.

Далей яна параўноўвае асобныя знакавыя месцы горада з рознымі стравамі.

Стары замак выклікае асацыяцыі з маркоўна-апельсінавы пірагом. «Аснову гэтага яркага дэсерта складае вар’яцка далікатны маркоўны бісквіт з грэцкім арэхам. Сакавіты пышны бісквіт з праслойкай з салодкага сметанкова-тварожнага крэму з апетытнай глазурай і элегантнымі ноткамі карыцы і цытруса».

Драмтэатр нагадвае аўтарцы аб міжземнаморскай пасце з морапрадуктамі. «Сакавітыя крэветкі, буйныя гарачыя мідыі, саладкавы кальмар, прыпраўлены далікатны соус і італьянскі пармезан, які пакідае ветлівы паслясмак — усё гэта надае дзіўны водар і выклікае імгненны апетыт, а лімонныя ноты робяць пасту лёгкай і прыгожа ўсё прычэсваць».
Савецкая нагадвае аўтарцы збор самых розных дэсертаў: тут і паўлава, і напалеон, і цірамісу …

«Далікатная тэкстура, сметанковы водар і мядова-арэхавыя ноты — такія адчуванні выклікае гарадскі парк, — піша аўтарка. — Менавіта класічнае свежае сырнае асарці з сезоннымі ягадамі і высакародным прасекка дакладна перадасць гэты смак».
Цалкам гайд па Гродне можна прачытаць у Alfa-Now.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025