Сяргей Раўнейка, экс-памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці прысуджаны да 12 гадоў зняволення. Былы кіраўнік федэрацыі бокса Дзмітрый Ціхамолаў атрымаў 2 гады зняволення.

Вярхоўны суд абмежаваў інфармацыю аб працэсе над імі, піша n*.by.

Раўнейку вінавацілі ў атрыманні хабару ў памеры $ 200 тысяч. Па інфармацыі тэлеграм-канала «Кульгавы д’ябал», грошы яму перадаваў бізнэсмен Аляксей Алексін.

Сяргей Раўнейка яшчэ ад 2000-ых ён узначальваў гродзенскі Дзяржкантроль. У 2013 годзе Раўнейку перавялі ў Мінск. У цэнтральным апараце Дзяржкантролю ён курыраваў заходні рэгіён. А ў 2015-м Лукашэнка прызначыў яго сваім памочнікам усё па той жа Гродзеншчыне.