Бясплатны вялікі канцэрт Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь адбудзецца 6 ліпеня ў абласной філармоніі, піша grodnonews.by.
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора, заслужанага артыста Беларусі Віктара Бабарыкіна выступіць на сцэне Гродзенскай абласной філармоніі. У Гродне выступяць салісты Маладзёжнага тэатра эстрады.
На сцэну выйдуць таксама заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь фальклёрны гурт «Купалінка» Белдзяржфілармоніі, ансамбль «Верасы», салісты Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра ім. І. Жыновіча, ансамбль бальнага танца «Феерыя».
Пачатак канцэрту ў 18.00.