Елі крапіву і пілі смузі з лебяды. Як прайшла дэгустацыя страваў і напояў з мясцовых зёлак

Калі спачатку згарнуць ліст крапівы, то яго можна жаваць без страху апячыся. Снітка па смаку нагадала моркву, а аўсяны квас падобны да бярозавіка. Пра гэта даведаліся ўдзельнікі майстар-класа ад Hrodna.life «Трава ля дома» 4 ліпеня. Разам з вядучай Ленай Майсюк госці прыгатавалі смузі з раслінаў, якія звычайна лічацца пустазеллем, і пакаштавалі веганскую далму. Майстар-класам натхніліся суседзі рэдакцыі з піца-трака. Яны пачаставалі гасцей Hrodna.life піцай з крапівой.

«Хоць я і вегетарыянка, вельмі мала ведала пра зеляніну. Было цікава даведацца, што ядомага можна знайсці, проста выйшаўшы ў свой двор, — казала Таццяна Каліневіч. — Гэтыя расліны — свае, родныя. Яны заўжды пад рукой у агародзе і ў лесе».

Са смакаў ёй найбольш даспадобы прыйшліся марынаваныя сцяблі лапуха і аўсяны квас. Задаволіла Таццяну і тлумачэнне пра ферментацыю раслінаў для гарбаты. «Гэта даўно хацела ўдакладніць. Зараз сама паспрабую».

Галіна Шыдла прыйшла на сустрэчу з двума дочкамі - Надзеяй і Ленай. «Прачытала артыкул і прапанавала старэйшай дачцы наведаць майстар-клас. Яна зараз вельмі цікавіцца гатаваннем ежы, рознымі рэцэптамі. Гэта вельмі цікавая тэма — пра зёлкі, што растуць побач з намі, і тое, як можна іх ужываць. Раней мы толькі гарбату з зёлак запарвалі. Аказваецца, можна і салатку зрабіць і смузі. Такога мы раней ніколі не каштавалі».

«Я пачала глядзець кулінарныя шоў і таксама захацела гатаваць сама, — расказвае Надзея Шыдла. — На майстар класе найбольш здзівілася, што можна есці крапіву. Яна ж калючая. Але з’ела лісцік і не пакалолася. Дома ў нас растуць базілік, бергамот, мята, меліса. І вінаград таксама ёсць. Паспрабуем дома прыгатаваць далму».

«Упершыню ў жыцці паспрабавала аўсяны квас. Вельмі спадабаўся, трохі нагадаў бярозавік. Думаю, добра будзе ў спёку ўжываць, — падзялілася ўражаннямі Таццяна Кашко. — З зёлак найбольш спадабалася снітка. Па смаку яна трохі нагадвае моркву, а я моркву вельмі люблю. То будзе як дадатковы варыянт, калі морквы няма, можна выкарыстаць снітку.

Крапіву раней каштавала. Пра лебяду ведала, што раней елі, але тут паспрабавала ўпершыню. Далма атрымалася асвяжальная. Для лета, калі спёка, такія легкія варыянты ежы добра падыходзяць. Зрабіць аказалася нескладана, дадаць, напэўна, можна любыя складнікі. Гэта па мне. Я люблю такое".

Парадавала гасцей майстар-класа імправізацыя з мясцовай травой ад піца-трака. Пабачыўшы майстар-клас, яны вырашылі дадаць у піцу крапівы. Магчыма, «піца з крапівой» стане чарговай гродзенскай кулінарнай фішкай.

Апошнія запісы

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025