У Гродне правялі сацыяльны эксперымент. Сутнасць яго была ў тым, што па чарзе цемнаскуры замежнік і беларус падыходзілі да мінакоў і прасілі дапамагчы завязаць гальштук.
Выявілася, што афрыканцу дапамагалі 90% людзей. Нават тыя, хто не ўмеў завязваць гальштук, лезлі ў інтэрнэт, спыняліся і пачыналі самі прасіць дапамагчы іншых людзей. Дзве жанчыны з дзіцем гадоў пяці так захапіліся, што нават не заўважылі, як малы знік. Ён уцёк недалёка і хутка знайшоўся.
Беларусу ж захацелі дапамагчы толькі ў 10% выпадкаў.
«З 10 чалавек, якіх я прасіў аб дапамозе, адгукнуліся толькі дзве маладыя дзяўчыны, я быў вельмі прыемна здзіўлены, што гэта якраз была моладзь, — піша арганізатар флэшмобу. — Агульнае ўражанне прымусіла нас зрабіць выснову, што ў Беларусі да замежніка прачынаецца спачуванне, а да сваіх жа суседзяў стаўленне на ўзроўні «ён свой, ён і так перажыве».
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…