З ліпеня каля 9 гадзіны вечара ў Скідзелі сутыкнуліся Ford і BMW. Параненыя двое дарослых, у адной з машын было дзіця, але яно не пацярпела.
Кіроўца аўтамабіля Ford пры выездзе з другараднай дарогі на галоўную на вуліцу Кастрычніцкую не саступіў дарогу BMW, у выніку чаго адбылося сутыкненне. 27 гадовая дзяўчына, якая ехала па галоўнай, атрымала траўму нагі і ўдар грудной клеткі, а 19 гадовая пасажырка Ford — удар костак таза і хрыбетніка. З гэтымі траўмамі іх шпіталізавалі.
Таксама ў BMW у дзіцячым крэсле быў 4 гадовае дзіця. Паводле інфармацыі ДАІ, сур’ёзных траўмаў яно не атрымала. Яго даставілі ў бальніцу, потым адпусцілі дадому. Паводле папярэдняй інфармацыі кіроўца Ford знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.