У інтэрнэце стартаваў паўфінал конкурсу прыгажосці «Міс SunDay» ад аўтафестывалю SunDay-2019. Галасаванне праходзіць у суполцы арганізатара — АвтоГродно. Суполка стала закрытай ад ботаў, адміністратары прымаюць заяўкі рэальных карыстальнікаў, старэйшых за 18 гадоў.

Арганізатары выбралі 9 удзельніц першага тура, свой голас можна пакінуць толькі за адну, піша autogrodno.by.

Пераможца падымецца на сцэну фестывалю 20 ліпеня і прыме ўдзел у фінале конкурсу. А яшчэ дзяўчына, якая пераможа ў туры, стане гераіняй календара фестывалю SunDay, які ўжо папулярны далёка за межамі нашай краіны.


Стала вядома, хто будзе хэдлайнерам на аўтафестывале SunDay ў Гродне


Усяго такіх тураў будзе 12. Кожнае галасаванне доўжыцца роўна суткі. З амаль 300 заявак удзел прымаюць 108 дзяўчат з усёй Беларусі і суседніх краін. «Міс SunDay-2019» адправіцца ў тур на дваіх у Вену і Прагу, забярэ 500 BYN і квіток на ўсе наступныя фэсты SunDay, а віцэ-міс будзе ўручана 500 BYN.