Як і планавалі дарожныя будаўнікі, 28 чэрвеня пасля капітальнага рамонту праезнай часткі адкрылі для руху ўчастак вуліцы ад пажарнай каланчы да перасячэння з Кастрычніцкай. Даўжыня ўчастка — 310 метраў. Астатнюю частку вуліцы таксама збіраюцца рамантаваць.
— За параўнальна кароткі час дарожныя будаўнікі замянілі ўсе падземныя камунікацыі і прывялі да ладу каля 40 калодзежаў, — распавёў першы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Жук. — Але гэта не вырашае праблему Вялікай Траецкай, таму запланаваны капітальны рамонт астатніх амаль 400 метраў дарожнага пакрыцця і падземных камунікацый да пачатку вуліцы Віленская. Трэба ўлічыць і тое, што па гэтым участку дарогі ідзе рух тралейбусаў.
Трэба будзе правесці падземныя абследавання камунікацый, якія былі пракладзеныя пад вуліцай яшчэ ў даваенны час, піша grodnonews.by. Для гэтага прыменяць дыягностыку з дапамогай робата. Затым распрацуюць праект і пачнуць рамонт. Найбольш складаным будзе рашэнне аб руху тралейбусаў падчас рамонту другога ўчастку Вялікай Траецкай. Як варыянт разглядаецца пытанне аб папераменным закрыцці участкаў рамонту.Да 2030 года Генеральным планам Гродна прадугледжана стварэнне вуліцы-дублёра Вялікай Траецкай. Падчас апошніх яго карэкціровак прапаноўвалі два варыянты: вуліца-дублёр з аднабаковым рухам транспарту або пешаходная. Канчатковае рашэнне не прынята, але актуальнай задачай застаецца давесці да ладу праезную частку і тратуары Вялікай Траецкай.
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…