Літва папрасіла Беларусь дапамагчы аднавіць узровень ракі Віліі (Нярыс), якая працякае па абодвух краінах, з-за рэзкага падзення ўзроўню ў выніку засухі, заявіла ў сераду Міністэрства навакольнага асяроддзя, піша n*.by.
Міністр Кястуціс Мажэйка праінфармаваў Міністэрства прыродных рэсурсаў Беларусі аб тым, што ў рацэ Нярыс (Вілія) на тэрыторыі Літвы зрабілася крытычная сітуацыя. Па словах міністра, зніжэнне ўзроўню вады пагражае экасістэмам, флоры і фауне Нярыса, а таксама суднаходству ў Літве і Беларусі.
«Мы спадзяемся, што суседзі прымуць да ўвагі сітуацыю пры рэгуляванні ўзроўню вады ў Нярысе. Яны могуць запусціць больш вады і гэтак дапамагчы воднай флоры і фаўне», — прыводзяцца ў паведамленні словы Мажэйка.
Паводле службы гідралогіі, узровень вады ў Віліі на тэрыторыі Літвы крытычна нізкі: у цяперашні час на 41 см ніжэй за сярэдні ўзровень ліпеня і на 73 см ніжэй за сярэднегадавыя значэнні.
Вілія (па-літоўску Нярыс) цячэ праз Вільню, Кернаву і ўпадае ў Нёман каля Каўнаса.
Ля вытокаў Віліі знаходзіцца Вілейскае вадасховішча, таму ў Беларусі ёсць магчымасць павысіць узровень вады ў рацэ, адкрыўшы шлюзы, адзначае Дэлфі.