У Гродне стартавалі свае «Еўрапейскія гульні»: у нядзелю перакрыюць цэнтр горада

Юнацкі чэмпіянат Еўропы па спартыўным арыентаванні пачаўся ў Гродне 28 чэрвеня. Такую спартыўную падзею горад прымае ўпершыню. На спаборніцтвы прыехала 489 удзельнікаў з 32 краін.

Чэмпіянат еўрапейскі, але адкрыты, таму сярод удзельнікаў ёсць нават Новая Зеландыя.

Калі і дзе перакрыюць рух?

У першы дзень удзельнікі змагалася на доўгай дыстанцыі. Спаборніцтвы прайшлі пад Гродна: у Сапоцкіне і Радзівілках. На другі дзень па вёсцы Стрыеўка і ўздоўж возера Рыбніца запланаваная камандная эстафета.

У апошні дзень — 30 чэрвеня — чэмпіянат перамесціцца ў цэнтр Гродна. Двухкіламетровы спрынт па цэнтральных вуліцах горада пачнецца ў 9.30 і скончыцца ў 12.15 на адным і тым жа месцы — Савецкай плошчы.

30 чэрвеня на час спаборніцтваў будзе перакрытая частка вуліц у цэнтры Гродна. Рух аўтамабіляў будзе забаронена па вуліцах Замкавай, Урыцкага і Гараднічанскай. Уезд аўтамабіляў будзе забаронены да паркоўкі ля помніка Сакалоўскага на Дамініканскай.

Што гэта яшчэ за спартыўнае арыентаванне?

Удзельнікам забегу даецца карта мясцовасці: на ёй пазначаныя спецыяльныя кантрольныя пункты, на якіх у пэўным парадку павінен адзначыцца спартсмен. Знайсці іх няпроста.

У пунктах, дзе павінны адзначацца спартсмены, усталяваная бескантактная сістэма кантролю.

У першы дзень заўзятары маглі назіраць за ўдзельнікамі ў рэжыме рэальнага часу пры дапамозе GPS-трэкераў, якія раздалі лідарам груп. Перамяшчэнне адлюстроўвалася на інтэрактыўнай карце.









Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025