Пасля пяці паражэнняў запар у чэмпіянаце Беларусі гродзенскі “Нёман” здолеў здабыць перамогу. У Мінску 28 чэрвеня падапечныя Ігара Кавалевіча буйна абыгралі “Тарпеда” – 0:3.

Усе тры мячы гродзенцы забілі ў першым тайме. Валерый Жукоўскі на 21-й хвіліне рэалізаваў 11-метровы ўдар і адкрыў лік у матчы. Глеб Рассадкін на 35-й хвіліне падвоіў перавагу “Нёмана”. А трэці гол на свой рахунак запісаў Андрэй Якімаў на 44-й хвіліне.

“Тарпеда” – “Нёман” – 0:3

Дзякуючы перамозе ў Мінску “Нёман” перапыняе сваю няўдалую серыю паражэнняў. Зараз у каманды Кавалевіча 16 ачкоў і 10-е месца ў турнірнай табліцы.