Лідчанін за два месяцы скраў паліва амаль на 1500 даляраў

У Лідзе мужчына 1974 года нараджэння працаваў адразу ў дзвюх арганізацыях і падманваў сваіх працадаўцаў на паліва.

Грамадзянін працаваў кіроўцам — і са снежня 2018 па люты 2019 года ў адной фірме ён прысвоіў 660 літраў паліва. Па звестках УУС Гродзенскага аблвыканкама ў гэты ж час мужчына падзарабляў на такой жа пасадзе ў яшчэ адной арганізацыі, і менш чым за два месяцы «заліў» міма бака службовага аўтамабіля 1875 літраў.

У абодвух выпадках лідчанін дзейнічаў па аднолькавай схеме: выкарыстоўваў службовыя магнітныя карты і ўносіў у дарожныя лісты скажоныя паказанні. Агульная шкода ад яго дзейнасці склала амаль 2900 рублёў. У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па артыкуле «Прысваенне альбо растрата».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025