Фестываль LIDBEER працягнуў прыём заявак для ўдзельнікаў

Калі вы ствараеце ўпрыгожванні або сувеніры, ведаеце, як зрабіць адпачынак актыўным і цікавым, умееце здзівіць кулінарнымі фішкамі ці марыце скарыць шматтысячную публіку сваёй музыкай, то ў вас яшчэ ёсць шанец стаць удзельнікам аднаго з самых маштабных фестываляў краіны LIDBEER. Да 10 ліпеня працягнуўся прыём заявак на ўдзел у 4 катэгорыях: «фудкорт», «малая сцэна», «рамяство», «забавы і квэсты».

LIDBEER інтэрактыўны фестываль, які праводзіць ААТ «Лідскае піва». Каб стаць удзельнікам фестывалю ў адной з чатырох катэгорый, неабходна запоўніць заяўку на сайце lidbeer.by. Галасаванне пройдзе з 12 ліпеня па 16 жніўня. Удзельнікі, якія атрымалі найбольшую колькасць галасоў, стануць суарганізатарамі фэсту, а пераможца ў катэгорыі «малая сцэна» адкрые гала-канцэрт у наступным годзе.

LIDBEER пройдзе 7 верасня ў Лідзе. Мінулай восенню фестываль наведалі больш за 130 тысяч гасцей. Гэтым разам арганізатары абяцаюць здзівіць актыўнай забаўляльнай праграмай, бо фестываль святкуе пяцігоддзе. На юбілейным гала-канцэрце LIDBEER выступяць гурты «Yellow arc 6», «Молчат дома», «Akute», «Агонь», «Элджей», «Сплин» і «ЧАЙФ».

Уваход на фестываль вольны.

Кошт квіткоў на пляцоўку гала-канцэрту — ад 19 руб (першыя 2 000 квіткоў - па 14 руб).

Даведка па квітках: 6−935−935 (МТС і Velcom / А1) з 09:00 да 21:00.

Інфармацыя па іншых пытаннях, якія тычацца фестывалю: 8−801−204−20−20 (бясплатная гарачая лінія без выходных з 08:00 да 20:00)

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025