Калі вы ствараеце ўпрыгожванні або сувеніры, ведаеце, як зрабіць адпачынак актыўным і цікавым, умееце здзівіць кулінарнымі фішкамі ці марыце скарыць шматтысячную публіку сваёй музыкай, то ў вас яшчэ ёсць шанец стаць удзельнікам аднаго з самых маштабных фестываляў краіны — LIDBEER. Да 10 ліпеня працягнуўся прыём заявак на ўдзел у 4 катэгорыях: «фудкорт», «малая сцэна», «рамяство», «забавы і квэсты».
LIDBEER — інтэрактыўны фестываль, які праводзіць ААТ «Лідскае піва». Каб стаць удзельнікам фестывалю ў адной з чатырох катэгорый, неабходна запоўніць заяўку на сайце lidbeer.by. Галасаванне пройдзе з 12 ліпеня па 16 жніўня. Удзельнікі, якія атрымалі найбольшую колькасць галасоў, стануць суарганізатарамі фэсту, а пераможца ў катэгорыі «малая сцэна» адкрые гала-канцэрт у наступным годзе.
LIDBEER пройдзе 7 верасня ў Лідзе. Мінулай восенню фестываль наведалі больш за 130 тысяч гасцей. Гэтым разам арганізатары абяцаюць здзівіць актыўнай забаўляльнай праграмай, бо фестываль святкуе пяцігоддзе. На юбілейным гала-канцэрце LIDBEER выступяць гурты «Yellow arc 6», «Молчат дома», «Akute», «Агонь», «Элджей», «Сплин» і «ЧАЙФ».
Уваход на фестываль вольны.
Кошт квіткоў на пляцоўку гала-канцэрту — ад 19 руб (першыя 2 000 квіткоў - па 14 руб).
Даведка па квітках: 6−935−935 (МТС і Velcom / А1) з 09:00 да 21:00.
Інфармацыя па іншых пытаннях, якія тычацца фестывалю: 8−801−204−20−20 (бясплатная гарачая лінія без выходных з 08:00 да 20:00)