Увечары 27 чэрвеня на праспекце Касманаўтаў прайшла рэпетыцыя парада, запланаванага на Дзень Незалежнасці. У рэпетыцыі брала ўдзел розная вайсковая тэхніка, у тым ліку на гусенечным ходзе. Hrodna.life праверыў, як пасля гэтага выглядае асвальт і што пішуць пад відаэ з рэпетыцыяй у інстаграм.
Рэпетыцыя парада адбылася вечарам 27 чэрвеня, для гэтага была перакрыта частка праспекта Касманаўтаў.
www.instagram.com/p/BzOX90uAby6/
Пад відэа з рэпетыцыі парада ў нашым інстаграм з’явілась давлолі шмат каментароў. Каментары розныя, але станоўчых няма.
Людзі пішуць, што стаміліся ад паказухі, замест гэтага прапануюць падымаць узровень жыцця.
