У літоўскім сойме прайшла нарада, прысвечаная гатоўнасці краіны да магчымай аварыі на Беларускай АЭС, піша euroradio.fm са спасылкай на ru.delfi.lt.
Жыхарам параілі пры магчымых звестках пра аварыі на АЭС зайсці ў памяшканне і чакаць інфармацыі. Такую параду агучыў начальнік Упраўлення грамадзянскай бяспекі Дэпартамента супрацьпажарнай бяспекі і выратавання Эдгарас Гяда.
Ён параіў не спяшацца з самастойнай эвакуацыяй, бо на вуліцы будзе большы ўзровень забруджвання, таму і вышэйшая небяспека. Гяда паведаміў, што інфармацыя пра аварыю можа паступіць людзям у выглядзе СМС-паведамленняў, праз СМІ, а таксама будуць уключаныя сірэны.
Прэпараты ёдзістага калію спецыяліст параіў выкарыстоўваць толькі ў выпадку асобнай рэкамендацыі.
Літва — аснoўны крытык Беларускай АЭС, якая будуецца за 50 км ад Вільні.