Як сціраліся межы паміж мастацтвам і рэчаіснасцю, чаму цела мастака замяніла сабой палатно, а дзеянне — сам твор? Гэтыя і іншыя пытанні прапануюць абмеркаваць на лекцыі, прысвечанай хэпэнінгу, акцыям і перформансу — магчыма, найбольш радыкальным і правакацыйным формам мастацкага выказвання.

Наведвальнікаў чакае размова пра тое, як мастакі праз фізічную, цялесную прысутнасць шукалі новыя спосабы ўспрымання мастацтва. А прыкладамі паслужаць працы Ёзэфа Бойса, Віта Акончы, Крыса Бурдэна, Марыны Абрамавіч і іншых. Падрабязней тут.

Калі: 29 чэрвеня, 19.00

Дзе: тайм-кафэ «Партал», вул. Вялікая Траецкая, 31

За колькі: бясплатна

У Гродне пройдзе лекцыя аб "мастацтве дзеяння"