26 чэрвеня, а 18:00 на выезд з Гродна ў бок Ласосна сабраўся вялікі затор — на мосце праз Ласасянку адзін за адным сутыкнулася адразу 5 аўтамабіляў. Затор расцягнуўся да скрыжавання з БСМП, піша autogrodno.by.

Каля Ласосна сутыкнулася адразу 5 аўтамабіляў. Утварыўся затор да БСМП

Авария в Лососно в Гродно 26 июня 2019

Авария в Лососно в Гродно 26 июня 2019

Проста на мосце ў аварыю адзін за адным трапілі пяць аўто. Як паведамілі ўдзельнікі ДТЗ, рух быў дастаткова інтэнсіўным, калі раптам наперадзе пачалі тармазіць аўтамабілі. Верагодна, хтосьці пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе.

За аўтамабілямі, якія запавольваліся, паспеў затармазіць кіроўца KIA, а вось далей пайшла «ланцуговая рэакцыя»:

Авария в Лососно в Гродно 26 июня 2019

Авария в Лососно в Гродно 26 июня 2019

Авария в Лососно в Гродно 26 июня 2019

Авария в Лососно в Гродно 26 июня 2019

На месца аварыі выклікалі супрацоўнікаў ДАІ. Аднак, двое кіроўцаў яшчэ да прыезду інспектараў сталі афармляць страхоўку да 400 еўра.

Авария в Лососно в Гродно 26 июня 2019

Пасля кожнага аўтамабіля на асфальце прыкметны тармазны шлях па метры два-тры.

Авария в Лососно в Гродно 26 июня 2019

Авария в Лососно в Гродно 26 июня 2019

Авария в Лососно в Гродно 26 июня 2019

Авария в Лососно в Гродно 26 июня 2019

Авария в Лососно в Гродно 26 июня 2019

Што тычыцца скрыжавання ля бальніцы, то часам яго блакавалі кіроўцы, якія выязджалі з іншых кірункаў.