Школьніца Анастасія Маркач са Слоніма сабрала недакуркі жыхароў аднаго з пад’ездаў дзевяціпавярховага дома на вуліцы Брэсцкай, 103. Тое, што адбываецца, знялі на відэа і выклалі на YouTube.
Усё пачалося з таго, што дзяўчынка аднойчы вызірнула ў акно і ўбачыла кучу недакуркаў. Дзіця, узброіўшыся шчыпцамі, сабрала смецце маласвядомых сланімчукоў, якія выкідваюць недакуркі з сваіх вокнаў і балконаў, піша gs.by.
Наста сабрала тры пакеты смецця — 976 бычкоў. Дзяўчынка не выкінула іх, а расклала па марках цыгарэт. Вынік падліку Наста аформіла на паперы, якую вывесіла ў адным з пад’ездаў дома. Таксама на інфармацыйны стэнд для нагляднасці былі прымацаваныя і пакеты з недакуркамі.
У сваім відэа Наста заклікала дарослых да сумлення, спадзеючыся, што яны зразумеюць свае памылкі і выправяцца.