10 тысяч подпісаў сабралі на сайце petitions.by супраць законапраекта пра абмежаванне адтэрміноўкі ад войска, які 26 чэрвеня збіраецца разгледзець Палата прадстаўнікоў.
Петыцыю ўжо накіравалі дэпутатам, піша euroradio.fm. Яна мае назву «Супраць стварэння нераўназначных умоў атрымання адукацыі ў сувязі з неабходнасцю праходжання вайсковай службы».
У законапраекце прапаноўваюць даваць адтэрміноўку ад войска толькі адзін раз. Адтэрміноўкі не будзе для навучання ў магістратуры або аспірантуры (акрамя выпадкаў, калі на навучанне накіроўваюць дзяржаўныя органы). Тых, хто праігнараваў прызыў без законных падставаў, могуць не прымаць на дзяржаўную службу і г. д. Дэпутатка Ганна Канапацкая лічыць, што праект вельмі сыры і рыхтуе свае праўкі.
Аўтары петыцыі прапануюць дэпутатам або выключыць спрэчныя артыкулы, альбо зусім адхіліць гэты законапраект.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…