Райаддзелам унутраных спраў распачата крымінальная справа па ч. 4 артыкула 282 КК РБ — «Незаконнае паляванне» ў дачыненні да жыхара Ваўкавыска, які незаконна здабыў высакароднага аленя, паведамляе grodnonews.by.
Астанкі тушы жывёлы былі знойдзеныя іншым жыхаром ў кантэйнеры для смецця каля дома па вул. Савецкай. Пільны мужчына ўбачыў, як невядомы прывёз і выкінуў у кантэйнер два падазроных мяшка са слядамі крыві, і вырашыў на ўсялякі выпадак праверыць, што ў іх знаходзіцца. У мяшках былі шкура, капыты і галава аленя з адтулінай ад кулі.
Будучы паляўнічым са стажам, ён ведаў, што здабыча гэтых жывёл цяпер забароненая, і паведаміў аб сваёй знаходцы ў Дзяржінспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету. Да праверкі па факце падключыліся супрацоўнікі міліцыі, і неўзабаве быў затрыманы падазраваны. Сваю віну ён не прызнае, аднак у яго машыне былі знойдзеныя доказы, якія паказваюць на яго дачыненне да незаконнай здабычы. Нанесеная прыродзе шкода ацэнена ў 300 базавых велічынь, што складае 7 600 рублёў.