Інцыдэнт адбыўся каля 16.00 на стаянцы перад чыгуначным вакзалам у Гродне. Аўтамабіль DATSUN ў абклейванні “Яндэкс.Таксі” паехаў праз газон, пешаходны тратуар і ўрэзаўся ў слуп дарожнага знака. Калі машына спынілася, слуп апынуўся паміж бамперам і фарай легкавушкі, піша grodnonews.by.

– Мы праверылі ўсю інфармацыю, – пракаментавалі тое, што адбылося, у прэс-службе Яндэкс.Таксі. – Аўтамабіль належаў парку-партнёру Яндэкс.Таксі, затым быў прададзены і цяпер, адпаведна, не мае допуску да заказаў сэрвісу. Кіроўца таксама не мае дачынення ні да аднаго з партнёраў Яндэкс.Таксі Мы гатовыя супрацоўнічаць з праваахоўнымі органамі, калі спатрэбіцца.