Наш чытач Цімафей 23 чэрвеня на вуліцы Акадэмічнай, здымаючы Stories у інстаграм, праваліўся ў каналізацыйны люк. Выбрацца з калодзежа яму дапамаглі прахожыя. Падлетак аддзелаўся сінякамі і спалохам.
«Я здымаў відэа ў інстаграм, калі праходзіў каля кірхі, і раптам упаў у калодзеж. Люк закрываў яго, але штосьці пайшло не так. Пашанцавала, што рукамі паспеў ухапіцца. Выбрацца дапамаглі мінакі», — распавёў Цімафей.
Пасля здарэння людзі, якія дапамагалі падлетку выбрацца, паведамілі пра здарэнне ў камунальныя службы, каб тыя зрабілі штосьці, бо небяспечны калодзеж знаходзіцца ў ажыўленым месцы. Зараз люк агароджаны.
У пачатку 2019 года мы паведамлялі пра падобны выпадак з сабакам у мікрараёне Альшанка. Тады, не чакаючы супрацоўнікаў МНС, гаспадары паспелі выцягнуць гадаванца з калодзежа з халоднай вадой.
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…