Паводле інфармацыі на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі, забарона на наведванне лясоў у Гродзенскім рэгіёне знята цалкам ва ўсіх раёнах, піша grodnonews.by.
Між тым, у цэлым па рэспубліцы абмежаванні застаюцца яшчэ актуальнымі для 59 раёнаў. Згодна з устаноўленымi нормамi, рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях.
У сваю чаргу, Белгідрамет паведамляе пра невялікую воблачнасць і адсутнасць ападкаў у прагнозах надвор’я. Тэмпература паветра +25. + 27 ° C. Вецер паўночна-ўсходні, 5−10 м/с.
З пачатку года зафіксавана 240 выпадкаў загаранняў сухой расліннасці на агульнай плошчы 89,29 Га, 53 лясных пажары на агульнай плошчы 837,11 Га, 2 загаранні торфу на плошчы 0,504 Га.
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…