Мерапрыемствы праваабарончай кампаніі «ПЫТАЙ/СЯ. Неделя против пыток» адбудуцца ў Мінску з 24 па 28 чэрвеня і будуць прымеркаваны да Міжнароднага дня ААН у падтрымку ахвяраў катаванняў (26 чэрвеня).
Мэта кампаніі – стварэнне экспертных і даступных шырокай публіцы пляцовак для абмеркавання розных аспектаў праблемы катаванняў і бесчалавечнага абыходжання, абмену практыкамі паміж спецыялістамі з розных сфер і краін, а таксама аказанне прафесійнай падтрымкі людзям з траўматычным вопытам.
У праграме Тыдня – экспертны круглы стол, анлайн-прэзентацыі сацыялагічнага даследавання і маніторынгавага сэрвісу, публічныя лекцыі і дыскусія з кінапаказам, псіхалагічныя і юрыдычныя кансультацыі для ахвяраў і іх блізкіх. Гасцямі кампаніі стануць эксперты, праваабаронцы і журналісты з суседніх краін – Расіі, Украіны, Польшчы, якія спецыялізуюцца на тэме.
Арганізатары кажуць, што праблема катаванняў і іншых формаў жорсткага, бесчалавечнага або зневажаючага годнасць абыходжання або пакарання застаецца актуальнай у сучасным свеце. Гэтая практыка распаўсюджаная ў многіх постсавецкіх рэспубліках, і Беларусь не з’яўляецца выключэннем. Беларускія праваабаронцы нязменна сутыкаюцца з выпадкамі катаванняў і нават гвалтоўных смерцяў у месцах несвабоды, негуманным абыходжаннем пры затрыманнях і ўтрыманні людзей у аддзяленнях міліцыі, ІЧУ, СІЗА. Але складана сказаць, які рэальны маштаб праблемы. Статыстыкі па выпадках катаванняў, жорсткага абыходжання і іх расследаванні няма. Нацыянальнага механізму па прадухіленні катаванняў няма. Незалежныя эксперты наведваць месцы несвабоды не могуць.

Як спыніць негуманную практыку ў такой сітуацыі? Рэцэпт адзін – не маўчаць. Маўчанне і бяздзейнасць толькі дапамагаюць катаваць. Ахвярам – не мірыцца з гвалтам, надаваць такім выпадквс агалоску, абараняць сваю годнасць. Журналістам і праваабаронцам – аказваць прафесійную дапамогу пацярпелым, трымаць фокус на праблеме. Усе мерапрыемствы Тыдня супраць катаванняў нясуць у сабе заклік – спрабаваць дзейнічаць.
Праграма Тыдня супраць катаванняў
24 чэрвеня
“Перажыць траўму: як дапамагчы сабе і блізкім”. Публічная лекцыя псіхолага
Суарганізатарамі – HumanConstanta і Беларускі дакументацыйнага цэнтр.
Пачатак у 19:00.
Неабходная рэгістрацыя на мерапрыемства.
Анлайн-прэзентацыя сацыялагічнага даследавання “Вымярэнне ўзроўню талерантнасці беларусаў да дзяржаўнага гвалту”
(Праведзена у красавіку 2019 г. РГА “Прававая ініцыятыва” і кампаніяй SATIO.)
Даследаванне будзе прадстаўлена на сайце protivpytok.org
25 чэрвеня
Анлайн-прэзентацыя сэрвісу для маніторынгу выканання дзяржавай рэкамендацый Камітэта супраць катаванняў ААН па пятым перыядычнаму дакладу Беларусі
Сэрвіс будзе прадстаўлены на сайце protivpytok.org
26 чэрвеня
Круглы стол “Нацыянальныя прэвентыўныя механізмы і кантроль за выкананнем правоў асуджаных”
Праводзіцца пры падтрымцы Прадстаўніцтва ААН у Беларусі з удзелам Старэйшай дарадчыцы па правах человека Мацільды Богнер.
Замежныя эксперты:
Пшэмыслаў Казімірскі – дырэктар Нацыянальнага прэвентыўнага механізму (Офіс Омбудсмана, Польшча);
Аляксандр Гатыятулін- кіраўнік арганізацыі “Украіна без катаванняў”, сябра каардынацыйнай рады пры Упаўнаважаным Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека;
Сяргей Пернікоза – член каардынацыйнай рады пры Упаўнаважаным Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека.
14:00 – 18: 00, Канферэнц-зала гатэля “Манастырскі”
(Вул. Кірыла і Мяфодзія, 6)
27 чэрвеня
“Медыяправаабарона: Што? Як? Чаму?”. Адкрытая сустрэча з галоўным рэдактарам “Медиазоны” Сяргеем Смірновым
Суарганізатар – Беларуская асацыяцыя журналістаў.
19:00, офіс БАЖ (вул.Кальварыйская, 16 – 265)
Тут можна зарэгістравацца на сустрэчу і задаць пытанне госцю.
28 чэрвеня
“Катаванні. На якой мове гаварыць аб праблеме з грамадствам?”
Публічная дыскусія з удзелам прадстаўнікоў кампаніі SATIO і Камітэта супраць катаванняў (Ніжні Ноўгарад, РФ) пойдзе аб даследаваннях і дакументалістыцы як пра неюрыдычных інструментах прадухілення катаванняў.
Адбудуцца прэзентацыі вывадаў даследавання “Вымярэнне ўзроўню талерантнасці беларусаў да дзяржаўнага гвалту” ад SATIO і фільма “Крайні поўдзень” ад Камітэта супраць катаванняў.
Пачатак а 18:30.
Неабходная рэгістрацыя на мерапрыемства.

Акрамя экспертных і публічных мерапрыемстваў на працягу ўсяго тыдня будуць праходзіць псіхалагічныя і юрыдычныя кансультацыі для ахвяраў катаванняў і бесчалавечнага абыходжання і іх блізкіх. Каб атрымаць кансультацыю псіхолага, неабходна запоўніць форму рэгістрацыі. Каб атрымаць кансультацыю юрыста, неабходна запісацца па тэлефонах: +375 29 683 79 64, +375 29 605 22 74.
За навінамі кампаніі можна сачыць на сайце protivpytok.org, на старонцы Прававой ініцыятывы ў Фэйсбуку па хэштэгу #protivpytok # противпыток.
Арганізатарамі кампаніі з’яўляюцца ініцыятыва «Праваабаронцы супраць катаванняў» і РГА «Прававая ініцыятыва», партнёры – ПУ «Беларускі дакументацыйнага цэнтр», Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практык і іх імплементацыі ў праве «Хьюман Канстанта», ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».


