Шпацыр па Новым Свеце 22 чэрвеня зладзілі для гродзенцаў журналісты Hrodna.life. Расказваць пра адзін з самых цікавых раёнаў горада вырашылі не толькі словамі. Кожнае месца мела ў мінулым свае адметныя пахі, смакі і гукі. Удзельнікі шпацыру атрымалі ў падарунак хустачкі з выявай даху «дома з цмокамі». Гэтымі хустачкамі і прапанавалі завязваць вочы, каб адгадаць і больш выразна адчуць пахі і смакі Новага Свету.
Заплюшчыўшы вочы і паслухаўшы гукі ўдараў сякеры і ржання коней, можна ўявіць сабе дроўны рынак.
Пакаштаваўшы акрайчык хлеба — узгадаць знесены будынак крамы «Свежы хлеб», каторы да гэтага часу называюць «Гарачым».
Пра аптэку нагадаў пах зёлак і смак чабаровага сіропу. Пра пякарню з булкамі-напалеонкамі - здоба з макам. А на месцы крамы каланіяльных тавараў усе разам пачаставаліся кавай з цынамонам і гваздзікай.
Фаварытам смакаў стала каўбаса з лімонам. Яна мела нагадаць пра мясную краму Полудня, дзе гандлявалі падобным таварам.
Канечне, пахне тут і ўласнымі кветкамі. Зараз там вадаруе ліпа і кветкі з палісаднікаў каля дамоў.
Раён Новы Свет штогод памяншаецца. Драўляныя дамы ідуць пад знос. Сёлета на аўкцыён таксама выстаўлялі некалькі дамоў з вуліцы Міцкевіча — пад знос. Магчыма, сёлетнія шпацыры — апошняя магчымасць пабачыць некаторыя з дамоў на ўласныя вочы.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…