Літоўская фура і легкавы аўтамабіль сутыкнуліся 20 чэрвеня на пад’ездзе да пункта пропуску «Каменны лог», паведаміў невядомы ў суполцы «ЧП-Беларусь», паведамляе ont.by.
Аб падрабязнасцях аварыі пакуль не паведамляецца. Аднак вядома, што звычайна на гэтай дарозе выстройваецца чарга з вялікагрузных аўтамабіляў. Яны чакаюць на ўезд на пункт пропуску. Вельмі часта фуры ўтвараюць чаргу ў два шэрагі і займаюць адну паласу руху.
У выніку транспартныя сродкі, якія пад’язджаюць да пункта пропуску, вымушаны рухацца па сустрэчнай паласе. Верагодна, легкавы аўтамабіль і вялікагруз не змаглі размінуцца на вузкім участку дарогі.
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…