Учора каля 16:00 на стаянцы перад чыгуначным вакзалам у Гродне адбыўся незвычайны выпадак з аўтамабілем таксі: DATSUN ў абклейванні «Яндекс.Такси» паехаў праз газон, пешаходны тратуар і ўрэзаўся ў слуп дарожнага знака. Калі машына спынілася, слуп апынуўся паміж бамперам і фарай легкавушкі, піша AutoGrodno.by.

Папярэдняя інфармацыя аб здарэнні з’явілася ў пабліку УК «ЧП Беларусь»:

«П'яны таксіст, малады хлопец, прыкладна 24-гадовы, заехаў у дарожны знак. Вельмі п’яны, не ўвайшоў у паварот. Непадалёк ажыццяўлялася пасадка на маршрутнае таксі (5 метраў) стаялі людзі, абышлося без ахвяр, кіроўца без адзінай драпіны, быў прышпілены рамянямі бяспекі, на месца здарэння быў выкліканы нарад ДАІ».

— Гэтая машына вісела на форуме з прапановай у арэнду, — напісаў у групе «АвтоГродно» карыстальнік Аляксей.

На вакзале аўтамабіль таксі дзіўным чынам заехаў у слуп

На вакзале аўтамабіль таксі дзіўным чынам заехаў у слуп

На вакзале аўтамабіль таксі дзіўным чынам заехаў у слуп

На вакзале аўтамабіль таксі дзіўным чынам заехаў у слуп