19 чэрвеня 33-гадовы смаргонец адзначаў паспяховую здачу выніковага экзамену ў каледжы. З чатырма дзяўчынамі ён адправіўся на вуліцу Кірава ў райцэнтры да ракі. Там выпілі. У выніку тры дзяўчыны з’ехалі дадому таксоўкай, чацвёртая заснула і засталася з мужчынам ля ракі, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Праз гадзіну ён вырашыў, што трэба ехаць дадому і пачаў будзіць моцна спячую сяброўку. Спачатку нічога не атрымлівалася, але калі грамадзянін прыўзняў жанчыну, тая прыйшла ў сябе і падумала, што яе спрабуюць згвалтаваць. 46-гадовая жанчына стала крычаць, клікала на дапамогу. У гэты час міма праязджаў на ровары жыхар Смаргоні 1962 года нараджэння. Пачуўшы крыкі жанчыны, і ўбачыўшы побач мужчыну, веласіпедыст паспрабаваў умяшацца ў сітуацыю.

33-гадовы смаргонец стаў тлумачыць чалавеку, што ён не гвалтаўнік, а пасля дастаў з кішэні складаны ножык і нанёс ім чатыры ўдары ў вобласць жывата і грудзі апанента. Жанчына адразу ж выклікала міліцыю. А мужчына, які нанёс раненні, спалохаўся, схаваў нож і міліцыянерам стаў распавядаць, што траўміраваў чалавека зламыснік, які з’явіўся з кустоў, а пазней гэты невядомы хацеў напасці і на яго самога.

Зараз у дачыненні да раней несудзімага ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання».