Сёння каля пяці раніцы паблізу в. Германішкі кіроўца наехаў на агароджу мясцовых могілак, месца здарэння пакінуў. Аўтамабіль загарэўся. Ратавальнікаў выклікаў сведка. Транспартны сродак моцна пашкоджаны агнём. Праваахоўнікі праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па ўсталяванні асобы кіроўцы, піша voran.by.