Футбалісты гродзенскага «Нёмана» ў пятніцу 21 чэрвеня прайгралі пяты матч запар у чэмпіянаце Беларусі. Галоўны трэнер каманды Ігар Кавалевіч падаў у адстаўку.
«Нёман» прайграў на сваім стадыёне «Гарадзеі» — 1:3.
«Бачыце, нейкі злы рок над нашай камандай. Мы зрабілі восем перастановак у параўнанні з гульнёй з «Мінскам»: не задаволіла мяне тая гульня. Асабліва не радуе парушэнне дысцыпліны ў матчах як з Брэстам, так і Мінскам. Параза ёсць параза, а вось парушэнне гульнявой дысцыпліны — гэта няправільна. У гэтым ёсць мае хібы. Зараз хлопцы стараліся — «Гарадзея» перайшла цэнтр поля толькі да 20-й хвіліне і тут жа забіла.
Усё, што ляціць, залятае. Ніхто мне не перашкаджаў камплектаваць каманду, ніхто не перашкаджаў працаваць. У прынцыпе, добрая каманда — і па людзях і па гульні. Трэба неяк збалансавацца. Хлопцы перажываюць, яны стараюцца. Але ж у спорце, акрамя ўласна спартыўнага складніка, ёсць такі фактар, як удача.
Я занадта люблю Гродна. Я аддаў яму гады як гулец і вось тры гады як трэнер. Я прыйшоў сюды ў цяжкую пару, але трэба меры нейкія прадпрымаць. Каб захаваць твар каманды, самай правільнай мерай будзе падаць у адстаўку. Я пра яе афіцыйна заяўляю. Гэта ў панядзелак будзе вынесена на разгляд назіральнага савета. Думаю, што ўсё ў Гродне атрымаецца, але з іншым трэнерам. Трагедыі ніякай няма.
Трэба збалансаваць лініі, мы шукаем спалучэнні. Так бывае, што па ходу сезона вымушаныя праводзіць нейкія сур’ёзныя эксперыменты са складам, атрымліваецца так, як атрымліваецца. Я думаю, што ўсё ў Гродне будзе добра", — сказаў Кавалевіч на прэс-канферэнцыі пасля паразы.
Параза ад «Гарадзеі» для «Нёмана» стала пятая запар у чэмпіянаце. (розніца мячоў 3:13) і займае дзевятае месца ў табліцы з 13 ачкамі.