Першае ў Беларусі камедзі-шоў «Насмяшы любога» аб’яўляе кастынг — да 20 ліпеня ўключна кожны можа падаць заяўку на ўдзел у гумарыстычным шоў і стаць прэтэндэнтам на прыз у 5000 рублёў. Колькасць заявак абмежаваная.

На шоў «Насмяшы любога» коміку трэба будзе падрыхтаваць выступ, не маючы ўяўлення пра сваіх гледачоў. Склад «судзейства» шоў удзельнік убачыць толькі на выступе.

Тэрмін падачы заявак на ўдзел у кастынгу — да 20 ліпеня. Колькасць магчымых прэтэндэнтаў абмежаваная: на сустрэчу з журы будуць запрошаныя ўсе, хто запоўніў заяўку ў ліку першай тысячы чалавек. Вядома, што ў здымках шоу будуць прымаць удзел вядомыя беларускія комікі, удзельнікі праектаў Comedy Баттл на ТНТ, КВЗ вышэйшай лігі і іншых гумарыстычных праектаў. Здымкі шоу пройдуць у Гомелі, у пачатку жніўня пройдзе кастынг. Даведацца падрабязнасці ўдзелу можна на сайце www.rl-show.tv.

Пасля адбору ўдзельнікаў пачнуцца здымкі асноўнага конкурснага этапу: у іх возьмуць удзел 60 чалавек, якія прайшлі выпрабаванні першага этапу. Конкурсная частка шоў «Насмяшы любога» будзе прадстаўлена ў 12 эпізодах, па заканчэнні якіх вызначацца самыя дасціпныя і смешныя ўдзельнікі, а адзін пераможца атрымае грашовы прыз. Першую серыю пакажуць 17 верасня на відэасэрвісе VOKA. Пасля гэтага новыя серыі шоу будуць выходзіць кожны тыдзень.

Рэгістрацыя па спасылцы.