Дадаць навіну
Серада, 23 мая 2018, 12:53

У Гродне з’явілася свая «Манаполія»

Паўтары месяцы спатрэбілася гродзенцу Максіму Радзько, каб стварыць аналаг вядомай гульні «Манаполія» ў антуражы сучаснага Гродна. Першы тыраж настолкi ўжо прадаецца праз інтэрнэт, але ўжо хутка «Манаполія Гродна» з’явіцца і ў крамах горада.

У гульні гродзенцам будзе знаёма кожнае слова: Кляцкова, Дзевятоўка, Альшанка, мясцовыя бары і кафэ, фітнес-клубы, радыё «Гродна» і многае іншае. Правілы гульні такія ж, як і ў звычайнай «Манаполіі». У сваю гульню Максім вырашыў дадаць і невялікія сюрпрызы-жарты.

Ствараў гродзенец настолку ў вольны час, для яго гэта пакуль што хобі, але ў будучыні ён, магчыма, працягне працаваць у гэтым кірунку.

«Адзін мой знаёмы з Расіі стаў аўтарам гульні „Манаполія“ свайго горада. Яго гульня мяне зацікавіла. Тады ж я падумаў, што можна стварыць „Манаполію“ адмыслова пад Гродна. На стварэнне мясцовай гульні сышло прыкладна паўтара месяца. Цяжкасць паўстала толькі ў пошуку друкарні, якая б якасна надрукавала дэталі гульні. Пасля доўгіх пошукаў, мне ўдалося выйсці на мясцовую друкарню „Мастерпринт“, якая не падвяла і дапамагла зрабіць якасны прадукт», — распавёў Максім.


Першы тыраж гродзенскай «Манаполіі» — усяго 20 гульняў. Іх можна набыць праз інтэрнэт, цана 44 рублi.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: