Лідскіх актывістаў пакаралі за плакат аб забруджанай Дзітве. У дачыненні да ЖКГ таксама пачаўся працэс

Лідскі суд 20 чэрвеня аштрафаваў сябраў руху «За Свабоду» Вітольда Ашурка і Сяргея Пантуса на 255 рублёў кожнага. Яны выйшлі да райвыканкама з плакатам «Мёртвая Дзітва», каб прыцягнуць увагу да праблемы забруджвання ракі. Супраць Лідскай ЖКГ таксама распачалі адміністрацыйны працэс.

Экалагічную катастрофу на рацэ Ашурак і Пантус заўважылі 12 чэрвеня. Мясцовыя ўлады заявілі, што праблемы ў рацэ Дзітва, якая ўпадае ў Нёман, звязаныя з гарачынёй. Сябры Руху «За Свабоду» знайшлі трубу, адкуль у ваду зліваюцца адходы.

17 чэрвеня актывісты выйшлі да будынку райвыканаму з расцяжкай «Мёртвая Дзітва», 19 чэрвеня абодва атрымалі позвы да ўчастковага інспектара Паўла Кашко, піша novychas.by. Там правялі праверку матэрыялаў справы, склалі пратакол і адразу адвезлі актывістаў у суд.

Па словах Сяргея Пантуса, сведкаў у судзе не было, іх апазналі па выніках вывучэння запісаў камераў відэаназірання на будынку райвыканкаму. Суд доўжыўся блізу паўгадзіны. Па выніках разгляду суддзя вырашыў аштрафаваць актывістаў на 10 базавых велічыняў кожнага (па 255 рублёў) за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства (ч.1 арт. 23.34 КаАП).

«Мы выйшлі на пікет, пра што я і сказаў пад час суда, каб прыцягнуць увагу да праблемы, каб справа зрушылася з мёртвай кропкі», — адзначыў Сяргей Пантус. Ён лічыць суд фармальнасцю.

Як распавёў Сяргей Пантус, яшчэ ўчора злівы ў Дзітву працягваліся, але, па меркаванню мясцовых жыхароў, смурод ад іх паменшыўся, а вада стала святлейшай.


Гісторыка Мечыслава Супрона выклікалі ў міліцыю за плакат пра атручаны Нёман


Тым часам у дачыненні да Лідскага ГУП ЖКГ таксама вядзецца адміністрацыйны працэс: па факце забруджвання ракі Дзітва. Аб гэтым паведаміла belta.by са спасылкай на Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

«У рацэ Дзітва на 500 м ніжэй за выпуск назіраюцца перавышэння гранічна дапушчальных канцэнтрацый забруджвальных рэчываў. Менавіта ў летні перыяд пры высокіх тэмпературах ачышчальныя збудаванні не спраўляюцца з ачысткай гаспадарча-бытавых і вытворчых вод, і адбываецца вынас актыўнага глею. У сваю чаргу рака Дзітва, маючы нізкую асімілятыўную здольнасць, не можа хутка справіцца з нагрузкай», — адзначылі ў камітэце.


З’явіліся першыя вынікі праверак па экалагічнай катастрофе на рацэ Дзітва


У ліпені 2018 года таксама фіксавалася забруджванне ракі Дзітва сцёкамі Лідскай ЖКГ. Тады была аштрафавана службовая асоба прадпрыемства.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025