У Гродне затрымалі маладога чалавека, які падазраецца ў збыце наркотыкаў. Непрацуючы дваццацівасьмігадовы хлопец рабіў «закладкі» з гашышу на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна, расказалі ў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Наркатычны сродак дробнымі партыямі яму пастаўляла такім жа спосабам адна з інтэрнэт-крамаў.
«Мінёра» атрымалася затрымаць з доказамі злачынства падчас абязлічанага прыёму чарговай партыі. Гашыш (як правіла, 30−50 грам) хлопец рэалізоўваў на працягу 2−3 дзён.
Раней малады чалавек быў судзімы па ч.1 арт.328 КК РБ. У 2015 годзе з перадазаваннем «спайсамі» яго даставілі ў бальніцу.