У нядзелю 17 чэрвеня у Гродне прайшоў другі канцэрт праекта “Джазавыя гісторыі”. Гэтым разам у дворыку Музея гісторыі рэлігіі разам з беларусамі выступілі джазмэны з літоўскага праекта “Vilnius Jazz” – Владзіславас Клімовіч і Гінтарас Шулінскас.

Меркаваннем арганізатара “Джазавых гісторый”, Аляксандра Краўчука, калі на вуліцы +30 і дома адключылі гарачую ваду, то ўратаваць сітуацыю можа толькі джаз. Мяркуючы на адсутнасці вольных месцаў у дворыку, многія гарадзенцы з ім згодны.

Напрацягу гадзіны артысты імправізавалі і запальвалі публіку майстэрскім выкананнем. Адну з кампазіцый на музыку Стынга Аляксандр Краўчук традыцыйна прысвяціў сваёй маці.

 

 

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]