Гродзенка 1969 года нараджэння падманула жыхара Слоніма. Жанчына размясціла аб’явы аб здачы ў наём кватэры ў Гродне. Цану выставіла невялікую, на прапанову неўзабаве адазваўся 34-х гадовы мужчына са Слоніма, які прыехаў у Гродна.

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, гродзенка сустрэлася з арандатарам проста на аўтавакзале, дзе мужчына перадаў ілжэ-уладальніцы кватэры ў якасці перадаплаты 100 рублёў. Жанчына паведаміла адрас кватэры, аднак, калі кватарант прыехаў туды, высветлілася, што жылплошча не здаецца, а грамадзянка, якая атрымала грошы, дачынення да кватэры не мае.

Пацярпелы звярнуўся па дапамогу ў міліцыю, зламысніцу затрымалі. У дачыненні да падазраванай узбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Махлярства». Раней яна таксама ўжо была судзімая за махлярства і крадзеж.