У Гродне 15 чэрвеня стартаваў першы фестываль сярэднявечнай культуры «Мяжа». Ён сабраў каля сотні рэканструктараў з розных куткоў Беларусі. Прыехалі і госці з Варшавы.
У Каложскім парку рэканструктары паспрабавалі ўзнавіць атмасферу Еўропы і Вялікага княства Літоўскага эпохі Сярэднявечча. Тут можна ўбачыць паходны лагер, сярэднявечны кірмаш, рыцарскія і лучныя турніры, а таксама выступы музыкаў, танцораў і вулічных артыстаў.
«Мы рады, што нам удалося даць пачатак фестывалю ў Гродне, — распавядае адзін з арганізатараў Кірыл Арэшкаў. — Мы думаем, ён будзе развівацца і паляпшацца з гадамі. І спадзяемся, што ён калі-небудзь стане сусветнавядомым. Сёння мы разлічвалі на большую колькасць удзельнікаў, але не ўсе даехалі - узніклі цяжкасці з транспартам».
Арганізатары адмыслова абралі фестывальнай пляцоўкай Каложскі парк. Кажуць, лепшага месца для такіх мерапрыемстваў у горадзе не знайсці.
«Гэта адзін з гістарычных цэнтраў нашага горада. Тут знакавая зямля і шмат чаго адбывалася. Лепшай пляцоўкі для сярэднявечнага фэсту, чым Каложскі парк у Гродна, не знайсці. Для нас, рэканструктараў, і для гледачоў фестываль гэта паглыбленне ў іншы свет, гэта нешта новае, але адначасова і мінулае. Ты вывучаеш, як жылі твае продкі, як змагаліся і многае іншае. А ўсё гэта вельмі адрозніваецца ад нашага сучаснага жыцця», — дадаў Кірыл.
У Каложскім парку фестываль будзе праходзіць да 23:00. Як пацямнее, арганізатары абяцаюць начны бугурт і фаер-шоў.
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…