Спякота да 33 градусаў прагназуецца ў Беларусі 13 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу будзе пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 3−8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 14−20 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 27−33 градусы цяпла, месцамі па паўночным усходзе — плюс 24−26.

Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі на 13−15 чэрвеня з-за спёкі.