Фота: grodnonews.by
Зона адпачынку з’явіцца тут у 2020 ці 2021 годзе. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Сяргей Медзвецкас пасля сустрэчы з абласным кіраўніцтвам АСВОД. Асноўным пытаннем, якое абмяркоўваўся ў ходзе візіту, стала будаўніцтва выратавальнай станцыі на вадаёме, піша shliah.by.
— Гэтая тэма паднятая на ўзроўні старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова, — адзначыў Сяргей Медзвецкас. — Паколькі вадаём паблізу вёскі Белая з’яўляецца папулярным месцам адпачынку не толькі ў смаргонцаў, але і ў адпачываючых з рэгіёну, і жыхароў Мінска, то было вырашана зрабіць гэтае месца цывілізаваным для масавага адпачынку.
Зараз вадалазы вывучаюць дно вадаёма, вымяраюць яго глыбіні, складаюць картаграму берагавой лініі; спецыялісты вывучаюць патэнцыял возера, прапрацоўваюць прыкладныя сумы грашовых сродкаў для рэалізацыі гэтага праекта. Усе гэтыя мерапрыемствы ў комплексе накіраваны на будаўніцтва тут выратавальнай станцыі і ўладкавання берага вадаёма так, каб ён быў бяспечным.
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…